За «Жыве Беларусь» - штраф 4 мільёна
25- 10.09.2012, 13:10
Сясцёр Паўлоўскіх аштрафавалі за надпіс на дошцы аб'яў у дзень Беларускай вайсковай славы.
Алену і Людмілу Паўлоўскую затрымалі ў другой палове дня 8 верасня, калі дзяўчаты зрабілі надпіс «Жыве Беларусь» на дошцы для аб'яў у гонар дня Беларускай вайсковай славы на вуглу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай вуліц Менска, паведамляе ПЦ «Вясна».
Дзяўчын даставілі ў Цэнтральны РУУС, а затым іх адвезлі ў турму на Акрэсціна. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і прысудзілі да штрафаў па 2 мільёны беларускіх рублёў кожную.