9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў разагнаць амбасадараў

88
Лукашэнка загадаў разагнаць амбасадараў

Кіраўнік запатрабаваў скараціць прадстаўніцтва Беларусі ў міжнародных арганізацыях.

«Міністру замежных спраў і кіраўніку адміністрацыі даручана ў бліжэйшы час унесці прапановы па скарачэнні нашага прадстаўніцтва там, дзе гэта не трэба, дзе мы можам абысціся. А так у нас каля двух соцень чалавек, якія сёння прадстаўляюць краіну ў структурах, а працуе, напэўна, каля паловы. Таму ў бліжэйшы час мы ўпарадкуем гэтую сістэму », - заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Упарадкаванне будзе ажыццяўляцца праз дадатковыя паўнамоцтвы беларускім дыпламатам, як у выпадку з амбасадарам у Маскве, паведамляе «Інтэрфакс».

«Апроч працы амбасадара, ён (амбасадар) таксама будзе прадстаўляць Беларусь у розных інтэграцыйных структурах. Гэта датычыцца і палітыкі, і эканомікі, і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку абароннага супрацоўніцтва нашых дзяржаў», - патлумачыў Лукашэнка, прызначаючы экс-першага намесніка міністра замежных спраў Ігара Петрышэнку амбасадарам у РФ.

Разам з тым ён паабяцаў новаму амбасадару вылучыць у будучыні памочнікаў.

«Усё ж такі аб'ём працы тут прыстойны. Інтэграцыя ў нас цяпер не проста аднавілася, а ідзе вельмі актыўна ў сувязі з пазіцыяй Расеі, нацэленай на інтэграцыю. Таму калі будзе неабходна, мы па Вашай прапанове гатовыя перагледзець гэты парадак рэчаў», - сказаў Лукашэнка.

«Хачу, каб Вы разумелі, што амбасадар у Расейскай Федэрацыі, як, дапусцім, амбасадар у Венесуэле, іншых апорных рэгіёнах, - гэта не проста амбасадар, гэта нешта большае. Расейская Федэрацыя - гэта найважнейшы наш партнёр у знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці», - нагадаў кіраўнік.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках