9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пад прыпаркаваным аўтамабілем знайшлі гранату

28
У Менску пад прыпаркаваным аўтамабілем знайшлі гранату

Увечары мінулай суботы 43-гадовы менчук паведаміў у міліцыю, што пад яго аўтамабілем Opel Ascona ляжыць граната.

Прыбылыя на месца праваахоўнікі сапраўды знайшлі пад аўтамашынай боепрыпас. Ім апынулася граната «Ф-1» часоў Вялікай Айчыннай вайны. Спецыялісты акуратна вынялі небяспечную знаходку, паспяхова вывезлі на спецыяльны палігон, дзе абясшкодзілі, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Міліцыянты ў гэты час высветлілі абставіны, дзякуючы якім баявая граната з'явілася ў сталічным двары. Аказалася, што мужчына, які патэлефанаваў у міліцыю, гэтым жа вечарам адпачываў на пікніку ў лесапаркавай зоне Мядзвежына, дзе і выявіў боепрыпас. Нічога лепшага ў галаву яму не прыйшло, як пасля завяршэння вечарынкі прынесці гранату з сабой. Аднак па дарозе дадому мужчына ўсё ж зразумеў, што цягнуць знаходку ў кватэру будзе небяспечна, таму паклаў яе ў пакет, які ўласнаручна засунуў пад уласны аўтамабіль, і толькі потым патэлефанаваў у міліцыю.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках