29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уральскія беларусы байкатуюць «выбары»

16
Уральскія беларусы байкатуюць «выбары»

Грамадзяне Беларусі ў Расеі які год не прыходзяць галасаваць.

У консульстве ў Екацярынбургу кажуць, што не будуць адчыняць участак для галасавання, так як усё роўна ніхто не ходзіць галасаваць, паведамляе агенцтва «Новый Регион».

Cупрацоўнікі амбасады раней адкрывалі ўчастак для галасавання. Але нават падчас прэзыдэнцкіх «выбараў» 2010 года ў консульства ў Екацярынбургу прыйшлі толькі тры чалавекі, якія хацелі прагаласаваць. Пры гэтым варта адзначыць, што консульства закранае велізарную тэрыторыю, уключаючы аддаленыя паўночныя раёны.

Дарэчы, зараз на ўсёй тэрыторыі Расеі засталося толькі чатыры консульскіх аддзялення, у якіх грамадзяне Беларусі могуць прыняць удзел у галасаванні. Гэта Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград і Растоў-на-Доне

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках