9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўсё яшчэ спадзяецца на кантрабанду

89
Лукашэнка ўсё яшчэ спадзяецца на кантрабанду

Беларусь хоча дамовіцца з Масквой наконт «растваральнікаў».

Беларусь у пачатку жніўня цалкам спыніла экспарт са сваёй тэрыторыі растваральнікаў. Аднак краіна мае намер працягнуць перамовы з Расеяй аб умовах магчымага аднаўлення экспарту гэтых нафтахімічных тавараў.

Пра гэта паведаміў журналістам у пятніцу ў Менску прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, піша «Інтэрфакс».

«Аляксандрам Лукашэнкай было сказана: калі гэта (экспарт растваральнікаў - ІФ) выклікае трывогу ў нашых расейскіх партнёраў - спыніце пастаўкі. І мы гэта зрабілі, 4 жніўня з тэрыторыі Беларусі сышоў апошні вагон з растваральнікамі», - сказаў Мясніковіч.

Паводле яго слоў, гэта пытанне вырашалася на вышэйшым узроўні дзвюх краін. «Падчас візіту (у Менск - ІФ) Дзмітрыя Мядзведзева, на ўзроўні прэзідэнта было рашэнне, і я таксама далажыў Лукашэнке», - сказаў прэм'ер-міністр.

Мясніковіч тлумачыць дадзенае рашэнне імкненнем пазбегнуць папрокаў з боку Расеі ў парушэнні двухбаковых дамоўленасцей па ўмовах экспарту нафтапрадуктаў. «Не трэба нас падазраваць у нядобрасумленным стаўленні, і мы спынілі гэтую працу, але мы не парушылі ні адно палажэнне Мытнага кодэкса Мытнага саюза», - падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі.

Мясніковіч падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў аднаўленні экспарту растваральнікаў і прапануе расейскаму боку механізмы, якія дазволяць пазбегнуць папрокаў у парушэнні двухбаковых дамоўленасцей. «Мы кажам: можа быць, давайце ўводзіць пошліны (на растваральнікі - ІФ), давайце глядзець, можа быць, квоты, але нельга зачыняць гэты від дзейнасці», - сказаў прэм'ер.

Паводле яго слоў, пытанні адпаведнасці экспарту растваральнікаў з тэрыторыі Беларусі разглядала камісія з расейскага боку. «Была вялікая камісія, але яна абмежавалася разглядам існуючай сітуацыі», - працягнуў Мясніковіч.

Нагадаем, пад выглядам «растваральнікаў» Беларусь бяспошлінна экспартавала ў Еўропу бензін.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках