Начальнік ЖЭСа: Сёння павінны прагаласаваць 40%. Абзвоньвайце (Аўдыё)
19- 20.09.2012, 10:19
Назіральнікі зафіксавалі чарговае парушэнне падчас датэрміновага галасавання.
Сябар праўлення БХД Валерыя Чарнаморцава, якая назірае на 594-м выбарчым участку 107-й выбарчай акругі ў Менску, стала сведкай цікавага дыялогу членаў участковай камісіі - супрацоўнікаў ЖЭСаў Савецкага раёна Менска - з іх начальнікам, які прыехаў на ўчастак «з праверкай», хоць афіцыйна да выбарчага працэсу ніякага дачынення не мае.
Сайт БХД прыводзіць гэты дыялог:
Член камісіі: - Мы прымаем людзей, сем чалавек сёння ўжо прыйшло, прагаласавала.
Начальнік: - Ну і колькі ў вас павінна быць сёння, 40% людзей?
Старшыня камісіі (улічваючы назіральніка): - У нас павінна быць сёння... Сёння ў нас павінна быць... Ну, хто прыйдзе ...
Начальнік: - А няма ў вас такога, колькі і каго прыйдзе?
Член камісіі: - Як гэта няма?
Начальнік: - Вось бярыце тэлефон, абзвоньвайце, запрашаеце людзей!
Член камісіі: - Так, я так і раблю.
Начальнік: - Пакажыце, колькі вы ўжо запрасілі!