9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага амбасадара выклікалі ў МЗС ФРГ

49
Беларускага амбасадара выклікалі ў МЗС ФРГ

Андрэй Гіро выкліканы ў МЗС Германіі з-за адмовы выдаць уязныя візы двум назіральнікам.

«Упаўнаважаная МЗС па пытаннях Усходняй Еўропы Анцье Леендэртсе выразна дала яму зразумець, што федэральны ўрад не разумее, чаму напярэдадні «парламенцкіх выбараў» у Беларусі ў візах адмоўлена двум назіральнікам, у тым ліку дэпутату Бундэстагу, а таксама журналістам», - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства Германіі.

У МЗС Германіі адзначылі, што абмежаванні свабоды прэсы і адмова ў праве ўезду, а таксама абмежаванні грамадзянскай супольнасці ўжо незадоўга да выбараў з'яўляюцца «негатыўным сігналам і тормазам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», піша БелаПАН.

Нагадаем, беларускія ўлады адмовілі ў візах назіральнікам Парламенцкай асамблеі АБСЕ Эмануэлісу Зінгерысу (Літва) і Марылуізе Бек (Германія), якія планавалі прыехаць у складзе кароткатэрміновай місіі асамблеі для назірання за парламенцкімі выбарамі.

У сваю чаргу ў МЗС Беларусі сцвярджаюць, што адмова ў візах не звязана з назіраннем за «выбарамі». «Гэтыя два грамадзяніна з'яўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы», - заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. «Мы нацэлены на канструктыўнае ўзаемадзеянне з місіяй АБСЕ», - падкрэсліў ён.

Эмануэліс Зінгерыс і Марылуіза Бек вядомыя сваёй бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да афіцыйнага Менска. Яны неаднаразова выступалі за ўзмацненне жорсткасці санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускіх улад, выказваліся ў падтрымку апазіцыі і патрабавалі захавання праў чалавека ў Беларусі.

Кароткатэрміновыя назіральнікі ПА АБСЕ прыбудуць у Беларусь 20-21 верасня. Каардынатар місіі ПА АБСЕ Матэа Мекачы прыляцеў у Менск увечары 19 верасня.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках