10 чэрвеня 2026, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бізнэс Уорэна Бафета

8
Беларускі бізнэс Уорэна Бафета

82-гадовы фінансіст Уорэн Бафет, які займае 2 месца ў рэйтынгу самых багатых бізнесменаў ЗША, аказваецца, мае сваю дзелавую цікавасць на тэрыторыі Беларусі.

Багацце ўладальніка кампаніі Berkshire Hathaway ацэнена ў 46 млрд. даляраў. Па багаццю Уорэн Бафет саступае толькі Білу Гейтсу з Microsoft - самому багатаму бізнэсмэну Амерыкі належыць 66 млрд. даляраў. У сваю чаргу багацце Бафета на 5 млрд. даляраў больш, чым у трэцяга багацея ЗША - уладальніка Oracle Лары Элісан (41 млрд. даляраў), піша «Завтра твоей страны».

Berkshire Hathaway кантралюе больш за 40 кампаній у самых розных галінах - банкаўская справа і страхаванне, рознічны гандаль, чыгункі, энергетычныя і камунальныя бізнэсы, выдавецтва, вытворчасць кандытарскіх вырабаў. Бафету таксама належаць буйныя пакеты акцый у шэрагу вядомых амерыканскіх карпарацый.

У прыватнасці, Berkshire Hathaway з'яўляецца ўладальнікам самага буйнога пакета ў Сoca-Cola Company - 8,89%. На рынку Беларусі прысутнічае кампанія «Кока-Кола Бэврыджыс Беларусь», якая займаецца вытворчасцю і дыстрыбуцыяй безалкагольных напояў і сокаў. У мінулым годзе яна набыла актывы мясцовага вытворцы сокаў - кампанію «Вланпак».

Гэта не адзіны беларускі актыў, да якога мае дачыненне Уорэн Бафет. Berkshire Hathaway належыць буйны пакет у нямецкай страхавой кампаніі Munich Re, а тая ў сваю чаргу з'яўляецца ўладальнікам групы Ergo. Па выніках студзеня-ліпеня беларуская Ergo заняла 13-е месца ў рэйтынгу страхавых кампаній свету.

Нарэшце, Berkshire Hathaway з'яўляецца акцыянерам Moody `s Corporation, якая займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў Беларусі і яе фінансавым арганізацыям.

У новы топ-400 таксама ўвайшлі двое амерыканцаў, чые продкі паходзяць з Беларусі. Адзін з іх - партнёр Гейтса Стыў Балмер.

Багацце саўладальніка Microsoft ацэнена у 15,9 млрд. даляраў, а месца Балмера ў топ багацеяў - 19-е.

52-е месца з капіталам 6,5 млрд. даляраў займае яшчэ адзін вядомы бізнэсмэн з беларускімі каранямі - знакаміты мадэльер Ральф Ларэн.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках