9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цырк працягвае здзіўляць»: кошт квітка 300 тысяч

31
«Цырк працягвае здзіўляць»: кошт квітка 300 тысяч

Менскі цырк адкрывае новы сезон.

Ужо заўтра жадаючыя змогуць убачыць у Белдзяржцырку новую праграму - «Цырк працягвае здзіўляць!».

Наведвальнікам абяцаюць сустрэчу з рознымі відамі дрэсіраваных жывёл, відовішчныя паветраныя нумары, іспанскага клоўна і амерыканскага жанглёра, піша onliner.by.

Галоўны рэжысёр Белдзяржцырка Серж Бандарчук распавёў, што ў праграме няма ні аднаго нумара, які б не здзівіў. «Я глядзеў ужо амаль усе ўжывую - усё шэдэўры. Атмасфера будзе конкурснай, нават для артыстаў. Каб яны паміж сабой мелі стымул паказаць пікавую сваю форму», - падкрэсліў ён.

І кошты на квіткі таксама «здзіўляюць»: пачынаюцца ад 30 тыс. рублёў (толькі верхнія рады і толькі двух сектараў, адкуль «дзіўныя» атракцыёны наўрад ці можна разгледзець), а вось за «праўдзівую асалоду» давядзецца выкласці 300 тыс. (VIP- ложа).

Нагадаем, што кожны дарослы можа бясплатна прывесці дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Аднак у цырку асабліва падкрэсліваюць - на такіх дзяцей патрэбныя дакументы, якія пацвярджаюць дату нараджэння.

Акрамя таго, асобна рэалізуюцца квіткі па 25 тыс. рублёў: для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы і воінаў-інтэрнацыяналістаў (пры ўмове прад'яўлення дакумента , які прадастаўляе правы на льготу). Праўда, льготныя квіткі прадаюць таксама ў апошнія рады.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках