Яўка: лічбы камісій і назіральнікаў разыходзяцца ў разы
23- 21.09.2012, 13:38
Фіксуюцца сур'ёзныя разыходжанні ў падліках колькасці выбаршчыкаў.
У рамках праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» 20 верасня на шэрагу выбарчых участкаў для датэрміновага галасавання незалежныя назіральнікі зафіксавалі ўсплёск актыўнасці выбаршчыкаў, піша «Наша Нiва».
На ўчастку № 365 у Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 сталіцы назіральнікі налічылі толькі 21 выбаршчыка. У выніковым жа пратаколе гэтая лічба была ў пяць разоў больш - 115.
На ўчастку № 595 ва Усходняй выбарчай акрузе № 107 Менска, які размяшчаецца ў Політэхнічным каледжы, студэнты ў перапынку паміж заняткамі стварылі чэргі пры галасаванні. За 20 верасня там прагаласавалі 124 чалавекі, а за два папярэдніх дня - удвая менш. Па словах назіральнікаў, кіраваў гэтым працэсам назіральнік ад «Белай Русі», які з'яўляецца і выкладчыкам каледжа.