23 красавiка 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты назіральнікаў у Менску

90
Масавыя арышты назіральнікаў у Менску

(абноўлена) АМАП уварваўся ў хостэл «Джаз» і затрымаў 20 назіральнікаў.

24 верасня ў Менску былі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў моладзевага праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», якія ўчора ажыццяўлялі назіранне на сталічных выбарчых участках, піша ПЦ «Вясна».

Сярод затрыманых - назіральнікі Алесь Заяц, Анастасія Матчанка, Карына Бобрык, Марыя Сляпцова, Алесь Герасіменка і Алег Ладуцька.

Маладыя людзі паспелі паведаміць, што амапаўцы затрымалі іх разам з персаналам і адміністрацыяй хостэла «Джаз» па вуліцы Шчадрына ў Менску.

Затрымалі таксама двух сантэхнікаў, якія працавалі ў хостэле.

Назіральнікаў у аўтазаку завезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе знялі адбіткі пальцаў. Як паведамілі «Інтэрфаксу» у ГУУС, у дачыненні да трох затрыманых замежных грамадзян былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы нібыта за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі.

Каля 15-00 іх пачалі вызваляць групамі па 3-5 чалавека.

Маладыя людзі назіралі за ходам «выбараў» у рамках праекта The Election Observation: Theory and Practice (EOTP).

Намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч пракаментаваў сайту charter97.org масавыя затрыманні назіральнікаў.

«Я не ведаю, навошта і чаму іх затрымлівалі. Гэта была акцыя запалохвання. Каб у гэтых маладых людзей, якія ўдзельнічалі ў праекце назірання за «выбарамі» - а гэта студэнты ЕГУ - больш не было жадання прыязджаць сюды і назіраць за «выбарамі». Яшчэ адна з прычын затрымання - папоўніць базу дэмакратычных актывістаў», - сказаў праваабаронца.

Фота з архіву

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках