За байкот саджаюць нават пасля «выбараў»
5- 24.09.2012, 16:27
Браты Дварэцкія асуджаныя на 3 сутак арышту.
Іх судзілі ў судзе Партызанскага раёна па артыкуле 23.4 КаАП - непадпарадкаванне міліцыі. У суботу яны былі затрыманыя падчас расклейвання налепак з заклікам да байкоту «выбараў».
Двое сутак Аляксей і Андрэй Дварэцкія правялі ў турме на Акрэсціна.
Працэс вяла суддзя Мар'яна Валчкова, піша ПЦ «Вясна».
Першым сведкам салдат тэрміновай службы ўнутраных войскаў Хлебавец. Ён сказаў, што ўбачыў, што хлопцы расклейваюць налепкі «байкот» і папрасіў прайсці за ім. Браты Дварэцкія нібыта пачалі вырывацца, але потым супакоіліся. Непадпарадкаванне выявілася ў тым, што яны спачатку не спыніліся, а потым вырываліся. Другім сведкам быў Анатоль Навапольцаў.
Андрэй і Аляксей Дварэцкія павінны выйсці на свабоду заўтра ў 17.00.