29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзя-нецэнзуршчык пазбег пакарання

3
Суддзя-нецэнзуршчык пазбег пакарання

Замест гэтага пакаралі футбалістаў, якія на яго скардзіліся.

15 верасня пасля матчу «Брэст» - «Гомель» футбалісты з берагоў Сожа паскардзіліся на суддзю Шчарбакова. Маўляў, той лаяўся матам на ігракоў. Але яго дзеянні не былі зафіксаваныя відэакамерамі, перадае «Еўрарадыё».

Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі футбола пастанавіў дыскваліфікаваць ігракоў «Гомеля» Кірыльчыка і Матвейчанку на два матчы кожнага і спагнаць па 1 мільёну рублёў штрафу.

Прэс-сакратар Федэрацыі футбола Аляксандр Томін расказывае, што суддзя Шчарбакоў, на якога скардзіліся некаторыя футбалісты, пакараны не быў.

«Калі б нейкае рашэнне было вынесена, мы атрымалі б інфармацыю. Там былі пакараныя ігракі, якія атрымалі чырвоныя карткі», - кажа ён.

Акрамя ігракоў Гомеля, спагнанні атрымалі трэнеры каманд «Ведрыч-97» і «Слуцк» - Бразевіч і Крот адпаведна. Яны, як вызначыў Дысцыплінарны камітэт, лаяліся матам адзін на аднаго. Кожны дыскваліфікаваны на два матчы.

17-гадовы футбаліст «РЦАП-БДУ» Леанід Лагун у падтрыбунным памяшканні брудна аблаяў судзейскую брыгаду і ўдарыў галоўнага суддзю рукой у грудзі. У выніку - 1 мільён штрафу і тры месяцы дыскваліфікацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках