9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне адкліканы скандальны законапраект аб паклёпе

2
Ва Украіне адкліканы скандальны законапраект аб паклёпе

Улады не адважыліся настойваць на ўвядзенні крымінальнай адказнасці за паклёп напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Віктар Януковіч заявіў журналістам у Нью-Йорку, што «рэгіанал» Віталь Жураўскі адклікае законапраект аб паклёпе, дзякуючы яму, піша ukranews.com.

Прыняты Вярхоўнай Радай у першым чытанні закон прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў. Апазіцыя ўжо паспела раскрытыкаваць дакумент. Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» і АБСЕ запатрабавалі адмяніць законапраект, аднак, як заявіў дэпутат ад ПР Яраслаў Сухі журналістам, гэты закон будзе абавязкова прыняты для таго, «каб вы не пісалі фігню».

Напярэдадні ў інтэрнэце стартавала акцыя пратэсту супраць названага законапраекта. Учора на галоўных старонках шматлікіх выданняў з'явіўся банер «Абарані сваё права ведаць. Скажы не закону аб паклёпе», а сёння шэраг газет і часопісаў выйшлі з «белымі плямамі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках