9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пасажырку тралейбуса працягнула па асфальце

31
У Менску пасажырку тралейбуса працягнула па асфальце

Учора на вул. Арлоўскай жанчына не паспела выйсці з тралейбуса, калі той пачаў рух. Яна атрымала траўмы.

Выпадак афармляўся як ДТЗ, распавялі onliner.by у аддзеле дазнання Менскай ДАІ.

Карыстальнік форуму Kybinez_93 паведамляе (тут і далей асаблівасці аўтарскай арфаграфіі і пунктуацыі захаваныя): «У гадзін 8 на прыпынку каля «Ёлкі-палкі» вул.Арлоўская, стаяў 33 тралейбус і з апошніх дзвярэй напалову ляжаў чалавек, пад'язджала рэанімацыя, да таго моманту чалавека клалі на насілкі».

55-гадовую жанчыну даставілі ў шпіталь з папярэднім дыягназам «пералом касцей галёнкі». Аднак, па дадзеных ДАІ, ён не пацвердзіўся. «У пацярпелай ірваная рана нагі з пашкоджаннем мышцы», - распавялі інспектары.

- Усё адбылося каля 19:50, - паведамілі ў аддзеле дазнання. - Тралейбус 33-га маршруту рухаўся па вул. Арлоўскай і пад'язджаў да прыпынку «Чарвякова». Пацярпелая патлумачыла, што ёй трэба было выйсці, яна падышла да дзвярэй, але тралейбус пачаў рухацца, яна выпала, і яе нага апынулася пад колам. Кіроўца жа паведаміў, што зрабіў высадку і пасадку пасажыраў. Потым пачаў рух і пачуў крык. А калі выйшаў, то ўбачыў жанчыну, якая ляжыць на праезнай частцы. Ён прызнаў: не пераканаўся ў тым, што нікога няма, і зачыніў дзверы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках