banner1 banner1 banner1

7.09.2012

Дыктатура ў Беларусі «заразная» важная навіна 44

3:56, — Палітыка

Дыктатура ў Беларусі «заразная»

Тэма Беларусі прагучала на Эканамічным Форуме ў Крыніцы.

XXII Эканамічны Форум у Крыніцы (Польшча), які называюць «усходнім Давосам», 4-6 верасня сабраў 2,5 тысячы ўдзельнікаў, у тым ліку кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, міністраў, старшыняў цэнтральных банкаў, бірж, урадавых агенцтваў, бізнесменаў з Еўропы, Азіі і ЗША. Мэтамі Форуму з'яўляецца стварэнне спрыяльнай атмасферы для развіцця эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва паміж краінамі Еўрапейскага Звяза і яго суседзямі, абмеркаванне найбольш вострых на сённяшні дзень пытанняў, як напрыклад эканамічны крызіс у Еўропе, адыход ад прынцыпаў дэмакратыі ў шэрагу краін, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыке і механізмы супрацоўніцтва з падобнымі рэгіёнамі.

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел прэзідэнты Польшчы і Харватыі - Браніслаў Камароўскі і Іва Ёсіпавіч. Ганаровым госцем сустрэчы ў Крыніцы стаў былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса. У гэтым годзе крыніцкі форум праходзіў пад лозунгам «Новыя ідэі на цяжкія часы. Еўропа і свет ў святле крызісу».

На адной з панэляў Форума пад назвай «Незалежныя медыя ў аўтарытарных грамадствах: раскоша ці неабходнасць» выступіла галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна.

Адкрываючы панэль, віцэ-прэзідэнт польскага Фонду міжнароднай салідарнасці Марцін Вайцяхоўскі, адзначыў, што сайт charter97.org сёння з'яўляецца адной з галоўных крыніц незалежнай інфармацыі з Беларусі, за што падвяргаецца рэпрэсіям з боку ўрада.

Наталля Радзіна, выступаючы на дыскусіі, заявіла, што свабода слова ў дыктатарскай Беларусі практычна цалкам адсутнічае. Рэжым Лукашэнкі на працягу 20 гадоў свайго праўлення знішчаў любое альтэрнатыўнае меркаванне, і сёння работа нешматлікіх пакінутых незалежных медыя звязана з велізарнай рызыкай.

Журналістка распавяла аб вопыце сайта charter97.org, у дачыненні да якога ўлады задзейнічалі ўвесь арсенал рэпрэсій: ад забойстваў і арыштаў журналістаў да пагромаў рэдакцыі. Таксама Радзіна падрабязна распавяла пра лёс Ірыны Халіп, жонкі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, якая асуджаная і фактычна знаходзіцца пад хатнім арыштам; журналіста польскай «Газеты Выборчей» і сайта charter97.org Анджэя Пачобута, якога ўжо ў другі раз за год абвінавачваюць у «паклёпе» на Аляксандра Лукашэнку; фотакарэспандэнце Антоне Сурапіне, зняволеным за фатаграфіі так званага «плюшавага дэсанта» і нядаўніх масавых арыштах мадэратараў апазіцыйных груп у сацыяльных сетках.

Падчас дыскусіі ўдзельнікаў панэлі цікавіла, наколькі Еўразвяз сёння ў стане паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Наталля Радзіна адзначыла, што, на жаль, ЕЗ сёння не мае дакладнай і яснай стратэгіі ў дачыненні да беларускай дыктатуры. Прыняты шэраг санкцый, у тым ліку візавыя супраць чыноўнікаў і эканамічныя супраць некалькіх алігархаў, аднак, у цяперашні час працэс увядзення санкцый прыпынены. «Замест таго, каб узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, ЕЗ заняў чакальную пазіцыю. У наступны раз Савет ЕЗ мае намер разгледзець беларускае пытанне толькі 31 кастрычніка, чакаючы вынікаў так званых парламенцкіх выбараў. Аднак у беларускіх турмах працягваюць знаходзіцца палітычныя зняволеныя, да якіх сёння ўжываюцца катаванні, і якія не могуць чакаць, пакуль Еўропа ў чарговы раз нагуляецца ў «выбары» з рэжымам Лукашэнкі», - адзначыла журналістка.

Таксама на панэлі абмяркоўвалася пытанне адыходу ад прынцыпаў дэмакратыі ў суседніх з Беларуссю Расеі і Украіне. На думку рэдактара charter97.org, гэта стала магчымым з-за адсутнасці належнай увагі з боку свету да дыктатуры ў Беларусі. «Фактычна сёння рэанімуецца Савецкі Саюз. Дыктатура ў Беларусі «заразная», і безпакаранае дыктатарскае праўленне Лукашэнкі на працягу вось ужо 20 гадоў у самым цэнтры Еўропы, сёння параджае аўтарытарызм у Расеі і Украіне. І калі Захад будзе па-ранейшаму закрываць вочы на гэтую небяспечную тэндэнцыю, то гэта можа прывесці да яшчэ больш катастрафічных наступстваў», - адзначыла журналістка.

У рамках Эканамічнага Форума Наталля Радзіна сустрэлася з былым прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім, кіраўніком Эканамічнага савета пры прэм'ер-міністры Польшчы, былым прэм'ер-міністрам Янам Кшыштафам Бялецкім, кіраўніком Савета Эканамічнага Форума Зігмундам Бердыхоўскім, а таксама абмеркавала пытанне далейшага ўвядзення санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі са старэйшым дарадцам Вярхоўнага камісара па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Піркай Тапіёлай. Беларускае пытанне абмяркоўвалася таксама з палітыкамі, дыпламатамі і экспертамі з Польшчы, Украіны і Расеі.

У Эканамічным Форуме ад Беларусі прынялі ўдзел таксама кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэй Вардамацкі, старшыня Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін, заснавальнік TUT.by Юрый Зісер і прадстаўнікі малога бізнэсу.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і былы прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў Славакіі Мікулаш Дзурында

Наталля Радзіна са старэйшым дарадцам Вярхоўнага камісара па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Піркай Тапіёлай

Прэзідэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч

З былым прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім

Напісаць каментар (44)


Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   20.05   21.05 
Брэст Ясно+30
+13
Возможен дождь+24
+12
Віцебск Гроза+25
+16
Дождь+24
+15
Гомель Солнечно+28
+17
Ясно+25
+15
Гродна Ясно+28
+15
Возможен дождь+22
+12
Мінск Возможна гроза+26
+13
Ясно+25
+10
Магілёў Возможна гроза+25
+13
Гроза+26
+13

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 92864
праглядаў 610308
наведванняў 158208

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: