25 красавiка 2024, Чацвер, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» павялічыў знешні інтэрнэт-шлюз

35
«Белтэлекам» павялічыў знешні інтэрнэт-шлюз

Знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі пашыраны да 350 Гбіт/с.

Пра гэта паведаміў БелТА генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Папкоў.

У пачатку снежня знешні інтэрнэт-шлюз краіны складае 290 Гбіт/с. Атрымліваецца, што менш чым за месяц ёмістасць міжнародных інтэрнэт-каналаў павялічылася на 60 Гбіт/c.

Знешні інтэрнэт-шлюз пашыраюць у сувязі з ростам абаненцкай базы спажыўцоў інтэрнэт-паслуг і неабходнасцю забяспечыць якасны доступ да замежных інфармацыйных рэсурсаў.

Раней РУП «Белтэлекам» правяло конкурс на закупку паслуг інтэрнэт-доступу ў расейскім кірунку. Згодна з яго ўмовамі, пераможца павінен падаць нацыянальнаму аператару электрасувязі 11 каналаў сумарнай прапускной здольнасцю 110 Гбіт/с. Да другога кварталу знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі плануецца пашырыць яшчэ мінімум на 10 Гбіт/с.

Гендырэктар таксама распавёў, што нацыянальны аператар электрасувязі ў 2012 годзе пашырыў уласную сетку Wi-Fi да 1300 хот-спотаў. Толькі ў Менску працуе 712 хот-спотаў - у асноўным у гасцініцах, вядучых вышэйшых навучальных установах, кінатэатрах, гандлёвых і выставачных цэнтрах сталіцы. У рэгіёнах паслуга карыстаецца попытам у спартыўных комплексах і санаторыях.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках