24 красавiка 2024, Серада, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самалётах Вільня-Масква шукаюць бомбы

8
У самалётах Вільня-Масква шукаюць бомбы

Расейская паліцыя дагледзіць чатыры самалёты, якія на працягу дня будуць прыбываць у Маскву з Вільні.

Прычынай стала паведамленне аб магчымай выбуховай прыладзе на борце аднаго з іх, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах.

У Вільні затрыманы мужчына, які паведаміў ананімна ў паліцыю аб бомбе, нібыта закладзенай на адным з рэйсаў у Маскву, паведаміла крыніца ў экстраных службах літоўскай сталіцы.

У сваю чаргу, іншая крыніца ў авіадыспетчарскіх службах маскоўскага авіяцыйнага вузла заявіла «Інтэрфаксу», што праваахоўнікам не атрымалася выявіць бомбу на борце самалёта «Аэрафлота», які прыбыў з Вільні ў Шарамеццева.

Раней паведамлялася, што ананімны званок аб мініраванні самалёта, які накіроўваўся з Вільні ў Маскву, нібыта паступіў з Менска.

Ён удакладніў, што ў цяперашні час самалёт Аэрафлота, які прыбыў з Вільні ў «Шарамеццева», адагнаны на далёкую стаянку, яго правяраюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Між тым, на борце самалёта кампаніі UTair, які прыбыў з Вільні ва «Унукава», выбуховае прыстасаванне не знайшлі.

Нягледзячы на праверкі самалётаў, якія прыбываюць з Вільні, аэрапорты працуюць у штатным рэжыме, эвакуацыя пасажыраў і супрацоўнікаў з будынка аэравакзалаў не ажыццяўляецца.

Ва Упраўленні на транспарце МУС па ЦФА пацвердзілі праверку двух самалётаў, якія прыляцелі з Вільні: «Самалёты зрабілі пасадку, адведзеныя на далёкія стаянкі, экіпаж і пасажыры пакінулі барты, праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні выбуховых рэчываў з прымяненнем службовых сабак».

Па словах прадстаўніка транспартнай паліцыі, раніцай у чацвер ад ананімнай крыніцы паступіла паведамленне пра пагрозу выбуху ў самалёце, які прыбывае з Вільні ў Маскву. «У сувязі з тым, што раніцай, у 08:13 і 08:33, прыбылі адразу два рэйсы з Вільні ва «Унукава» і «Шарамеццева», было вырашана праверыць абодва самалёта», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках