19 красавiка 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 тысяч подпісаў за роспуск расейскай Дзярждумы

37
100 тысяч подпісаў за роспуск расейскай Дзярждумы

На сайце расейскай «Новой газеты» за роспуск Дзярждумы прагаласавалі больш за 100 тысяч чалавек.

На дадзены момант, паводле дадзеных аб ходзе акцыі на сайце газеты, за роспуск ніжняй палаты расейскага парламента выступілі 101 тысяча 377 чалавек.

Акцыя па зборы подпісаў была пачатая выданнем 24 снежня пасля прыняцця Дзярждумай «закона Дзімы Якаўлева», які забараняе ўсынаўленне расейскіх сірот грамадзянамі ЗША. Пры гэтым «Новая газета» выкарыстоўвала новую сістэму верыфікацыі, каб пазбегнуць нападу ботаў. Жадаючыя пакінуць свой голас павінны былі акрамя імя і прозвішча паказаць нумар расейскага мабільнага тэлефона, на які яны атрымлівалі смс з пяцізначным лікам, які затым трэба было ўвесці ў спецыяльную форму.

Пры гэтым, як піша выданне, паток жадаючых прагаласаваць быў настолькі вялікім, што сайт часам пераставаў з ім спраўляцца. Толькі за першыя суткі было сабрана 32 тысячы галасоў. Збор подпісаў працягнецца да 1 лютага 2013 года.

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў разглядаць у Думе грамадскія ініцыятывы, якія сабралі ў інтэрнэце 100 тыс. подпісаў і больш.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках