23 красавiка 2024, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гучная справа ў Магілёве: наркабарон апраўданы, кур'еру далі 11 гадоў

43

Гэта гісторыя прагрымела яшчэ ў пачатку верасня 2010 года. Перавозілася рэкордная для Беларусі партыя - каля 28 кілаграм найчыстага гераіну.

Пад Дуброўна, на пункце спагнання мытных пошлін «Рэдзькі» спынілі і праверылі «Опель Астра». Машына ехала з Расеі. Кіроўцу «распрацоўвалі» паўгода, паведамляе «Еўрарадыё».

У бакавых панэлях задняга пасажырскага сядзення выявілі... каля 200 цыбулін. Аказалася, што гэта замаскіраваны гераін: парашок запаялі ў поліэтыленавыя шарыкі і абляпілі шалупінай цыбулі, была нават каранёвая сістэма.

Перавозілася рэкордная для Беларусі партыя - каля 28 кілаграм найчыстага гераіну. Крымінальная справа была ўзбуджаная па артыкуле «Незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйных памерах у складзе арганізаванай групы».

Разбіраліся з абставінамі крымінальнай справы каля двух гадоў. Абвінавачванне прад'явілі двум грамадзянам Беларусі - цыганам па нацыянальнасці. Ясна, што кур'еру Г., які перавозіў гераін ў «Опелі», было не адкруціцца.

Але асаблівая ўвага была на іншым фігуранце - Ю. Ён, па версіі следства, кіраваў перапраўкай наркотыкаў па тэлефоне. Праўда, з мэтай канспірацыі цыбуліны з гераінам называлі словамі «рэч», «тавар» і гэтак далей. На думку следчых органаў, абвінавачаныя ўваходзілі ў транснацыянальную групоўку, якая займаецца дастаўкай гераіну з Сярэдняй Азіі ў Еўропу. Некаторых іншых удзельнікаў гэтай групоўкі яшчэ чакаюць суды ў Расеі.

Затрыманне наркабарона ў Беларусі магло нанесці рэальны ўдар па іншым буйным наркагандлярам. Але і з імі не так проста разабрацца: у наркаабароце круцяцца дзесяткі мільёнаў даляраў. Не выключана, што на прысуд паўплывалі сувязі наркагандляра за межамі крымінальнага свету.

Вердыкт па гучнай справе быў вынесены судом Кастрычніцкага раёна Магілёва перад Новым годам.

«Г. асуджаны па артыкуле 328 частка 3. Пакаранне - 11 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ю. прызнаны невінаватым за недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынстваў, - паведамляе суддзя Раман Касцюк. - Пакуль падрабязней нічога не магу сказаць. Прысуд абскарджаны абвінавачаным Г. і апратэставаны пракуратурай з-за апраўдання Ю.».

- Вынесены касацыйны пратэст на прысуд. Ён будзе разглядацца ў абласным судзе, - кажа начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Людміла Шурпіна.

- У чым менавіта пракуратура не згодная з прысудам?

- Толькі калі справа будзе разгледжаная ў судзе, прысуд уступіць у законную сілу. Толькі тады можна будзе даваць нейкія каментары і ацэнкі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках