28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх праваабаронцаў падтрымалі ва Украіне

3

Украінскія праваабаронцы абвясцілі ў Інтэрнэце акцыю падтрымкі беларускіх калег, аштрафаваных за размяшчэнне ў інтэрнэце здымкаў з партрэтам Алеся Бяляцкага.

Рашэнне суддзі суда Ленінскага раёна Гродна Віталя Ляцко, па якім Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель пакараныя адміністрацыйнымі штрафамі на агульную суму ў 4,5 мільёна беларускіх рублёў, як і сам судовы працэс, выклікалі абурэнне ўкраінскіх праваабаронцаў, піша ПЦ «Вясна». Фота і здагадкі міліцыі, рапарты, напісаныя заднім чыслом, якія дазваляюць пераследваць актывістаў, цалкам парушаюць ўсе юрыдычныя дасудовыя і судовыя нормы, канстатуе аўтар інтэрнэт-звароту.

«Можна прама рабіць выснову, што дадзенае рашэнне суда - чарговы палітычны заказ сістэмы, якая проста баіцца сваіх грамадзян, а закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» усяго толькі інструмент для яго выканання. Улада баіцца малюнка Алеся Бяляцкага, кніжачак Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека . Улада баіцца таго, што аб'ядноўвае і дае магчымасць жыць палітычным зняволеным за кратамі, ведаючы, што іх падтрымліваюць і чакаюць, што дае магчымасць працаваць актывістам, якія змагаюцца за свабоду і каштоўнасці правоў чалавека, што падтрымлівае журналістаў, якія, нягледзячы на ўсю складанасць прафесіі, працягваюць быць аб'ектыўнымі.

Давайце падтрымаем беларускіх праваабаронцаў разам!», - заклікаюць удзельнікі ўкраінскай Сеткі праваабаронцаў.

На сайце Сеткі ўжо з'явіліся першыя водгукі на гэты заклік - актывісты розных груп дасылаюць свае фатаграфіі з партрэтамі палітвязня Алеся Бяляцкага.

Удзельнікі Другога Міжнароднага курсу па правах чалавека для моладзі:

Да акцыі далучыліся актывісты Крымскага праваабарончага цэнтра «Дзеянне» і Незалежнага прафсаюза «Студэнцкае дзеянне»:

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках