19 красавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуліганы збілі інваліда ў метро

121
Хуліганы збілі інваліда ў метро

У выхадны дзень 2 студзеня ў вагоне менскага метро быў збіты 40-гадовы жыхар сталіцы.

Вяртаючыся ў суправаджэнні сваёй пажылой маці дадому другога студзеня, 40-гадовы менчук, інвалід першай групы, зайшоў у вагон метро. Мужчына адразу ж звярнуўся да аднаго з маладых людзей, які сядзеў, з просьбай саступіць месца, так як яму цяжка стаяць з-за праблем з апорна-рухальным апаратам. Аднак у адказ хлопец толькі выдаў у адрас паток нецэнзурнай лаянкі. Аналагічная рэакцыя рушыла ўслед і ад дзяўчыны, якая сядзела побач, паведамляе ГУУС.

Інвалід сабраўся адысці ў бок, але грубіян разам з прыяцелем раптам накінуўся на яго з кулакамі.

На працягу некалькіх хвілін збівалі безабаронную ахвяру, нанёсшы множныя ўдары рукамі і нагамі па галаве, твары і целе інваліда. Пасля гэтага яны кінулі пацярпелага на падлозе вагона і разам са сваёй спадарожніцай выйшлі на станцыі метро «Плошча Перамогі».

На дадзены момант пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі. Урачы паставілі яму дыягназ «Чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені». Таксама на целе і твары мужчыны былі выяўленыя множныя гематомы, сінякі і ранкі.

Падвыпілая і агрэсіўная кампанія, якая знікла ў невядомым напрамку, папярэдне патрапіла ў аб'ектыў камер відэаназірання. На дадзены момант праводзіцца работа па ўстанаўленню асоб падазраваных.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках