28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свіны грып» у Беларусі зноў хаваюць?

115
«Свіны грып» у Беларусі зноў хаваюць?

У суседніх з Беларуссю краінах выяўленыя выпадкі захворвання на «свіны грып».

У Польшчы ад яго ўжо загінулі 4 чалавекі. У шпіталі горада Новы-Тарг заражэнне вірусам не перажыў 50-гадовы мужчына. Яшчэ двое хворых памерлі ў Кракаве. У рэгіянальным шпіталі Шлёнскага ваяводства ў горадзе Бельска-Бяла, дзе зафіксаваны ачаг захворвання, памёр адзін чалавек. Яшчэ 16 пацыентаў, па інфармацыі агенцтва РАР, знаходзяцца пад наглядам лекараў, шмат хто ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Як мінімум, адзін выпадак «свінога грыпу» зафіксаваны некалькі дзён таму і ва Украіне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Кіеўскай гарадской адміністрацыі.

Нагадаем, у 2009 - пачатку 2010 года на Беларусь ужо абрынулася эпідэмія «свінога грыпу». Тады Міністэрства аховы здароўя на працягу некалькіх дзён хавала гэтую інфармацыю. Лекарам быў дадзены загад прыніжаць колькасць хворых і паказваць у гісторыі хваробы ў якасці прычыны захворвання звычайную пнеўманію.

У рэшце рэшт, улады паведамілі пра тое, што ад віруса пацярпелі 179 чалавек. Па неафіцыйнай інфармацыі, колькасць захварэлых на «свіны грып» беларусаў вылічалася некалькімі тысячамі, больш за сотню чалавек тады памерлі ад эпідэміі.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках