19 красавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэю Гайдукову і Іллі Багданаву зладзяць вочную стаўку

5
Андрэю Гайдукову і Іллі Багданаву зладзяць вочную стаўку

У віцебскім КДБ дапыталі новага падазраванага па «шпіёнскай справе» - актывіста наваполацкага «Саюза маладых інтэлектуалаў» Іллю Багданава.

Маладога чалавека, які пакуль па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, 10 студзеня на працягу прыкладна паўтары гадзіны дапытваў старэйшы следчы групы па «шпіёнскай» справе Алег Барысевіч. Іллю Багданава суправаджаў адвакат, піша «Салiдарнасць».

- На 15 студзеня запланаваная вочная стаўка з удзелам Андрэя і Іллі. Больш ніякай інфармацыі, якую апошні мог бы апублікаваць, няма. Думаю, што нейкая канкрэтыка з'явіцца пасля вочнай стаўкі праз 5 дзён, - сказаў кіраўнік «Саюза маладых інтэлектуалаў» Яўген Канстанцінаў.

Тым часам ад Андрэя Гайдукова, якога яшчэ 22 снежня перавялі з віцебскага ізалятара ў менскі, з Новага года вестак няма. Да гэтага лісты маладога чалавека прыходзілі да родных рэгулярна.

Нагадаем, Гайдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. 23-гадовага апаратчыка наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці». Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Як заявілі прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», малады чалавек перавозіў частку тыражу газеты «Хартыя'97», прызначанай для распаўсюджвання ў Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках