20 красавiка 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ўлады ў ролі «рэйдараў»

18

Усё больш скандальнае адценне набывае гісторыя вакол будынка ў самым цэнтры Берасця (на вуліцы Савецкай), дзе раней месцілася атэлье індывідуальнага пашыву і рамонту адзення ААТ «Сілуэт».

Акцыі некалі паспяховага ААТ у адзін выдатны момант перайшлі ў распараджэнне Берасцейскага гарвыканкама, пасля чаго «Сілуэт» быў ператвораны ў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства, а затым і зусім ліквідаваны – з прычыны стратнасці.

У той жа час, як стала вядома charter97.org, перад самай ліквідацыяй гарадскія ўлады настойліва абавязалі адміністрацыю «стратнага» прадпрыемствы зрабіць рамонт фасада трохпавярховага гістарычнага будынка, што каштавала даражэй за ўвесь гадавы прыбытак «Сілуэта». Пры гэтым першы намеснік старшыні гарвыканкама Валерый Лапцейкін запэўніваў, што нічога страшнага ў ліквідацыі гэтага прадпрыемства няма: маўляў, у Берасце стае прыватных атэлье і ІП, якія цалкам справяцца з пашывам і рамонтам адзення для насельніцтва.

Што ж да выслабаненага пасля ліквідацыі «Сілуэта» будынка, які ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ, то берасцейскія чыноўнікі выказалі намер размясціць тут харэаграфічную школу. Для чаго накіравалі ў Міністэрства культуры ліст з просьбай «дазволіць выкананне праектна-даследчых работ для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю будынка на вуліцы Савецкай, 46 у г. Берасце».

Неўзабаве згода ад Мінкульта была атрыманая, што стала поўнай неспадзяванкай для жыхароў, якія пражываюць на трох паверхах першага пад'езда таго ж самага дома - праз сценку з былым атэлье. А мінулай восенню ў гэты пад'езд прыйшла міжведамасная камісія, пасля чаго на свет з'явіўся акт аб неадпаведнасці жылога дома санітарным і тэхнічным патрабаванням, што выстаўляюцца да жылых памяшканняў. Гэты акт значыць, што дом непрыдатны для далейшага пражывання, ён у самыя кароткія тэрміны быў зацверджаны Берасцейскім гарвыканкамам. Згодна з прынятай пастановай, усе жылыя памяшканні (кватэры) пад'езда падлягалі пераводу ў нежылыя, а жыхарам трэба было рыхтавацца да адсялення.

Атрымліваецца, што жыць у тых кватэрах далей нельга, а вось працаваць у службовых памяшканнях планаванай харэаграфічнай школе можна? Хаця цяпер ужо можна упэўнена сцвярджаць, што ніякім танцам у гэтым будынку, які стаў «прынадным кавалачкам» нерухомасці ў самым цэнтры Берасця, вучыць не будуць. У выніку дазволеных Міністэрствам культуры «праектна-даследчых работ» ужо знятыя падлога, у хуткім часе справа можа дайсці і да перакрыццяў. Берасцейцы разважаюць: што напраўду можа з'явіцца на гэтым месцы - чарговае казіно або дом проста знясуць, каб на гэтай тэрыторыі размясцілася аўтастаянка для бізнэс-цэнтра, які будуецца па суседстве іранскімі інвестарамі?

Жыхарам дома на Савецкай, што вокамгненна стаў «аварыйным», берасцейскія ўлады прапанавалі кватэры ў адным з аддаленых мікрараёнаў горада. Згаджацца на такі няроўны абмен яны не маюць намеру, тым больш, што падчас далейшых разбораў высветлілася яшчэ адна надзвычай цікавыя драбніца. Згодна з праектам, які гатовы, але не прайшоў дзяржаўную экспертызу, згаданая раней у афіцыйных дакументах для адводу вачэй харэаграфічная школа разлічаная на заняткі 150 дзяцей у тры змены, і павінна мець службовыя памяшканні і класы. Пад гэтыя мэты і плануецца выкарыстоўваць ... кватэры, адкуль цяпер спрабуюць тэрмінова адсяліць жыхароў, бо знаходзіцца ў будынку небяспечна!

Жыхары дома падзяліліся з карэспандэнтам charter97.org яшчэ адной думкай на конт таго, што прымушае ўлады і камунальныя службы спяшацца з адсяленнем. Згодна з новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса, «... кватэры ў шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах, прызнаныя не адпаведнымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным нормам, аднаўляюцца іх уласнікамі для выкарыстання паводле прызначэння, альбо кватэры ... пераводзяцца ў нежылыя памяшканні, альбо жылы дом падлягае зносу ў парадку, устаноўленым гэтым кодэксам ды іншымі актамі заканадаўства. «Падобна на тое, што першы варыянт увогуле не разглядаўся гарадскімі ўладамі і ЖРЭУ, а што тычыцца другога (пераводу жылых памяшканняў у нежылыя), то ў Кодэксе падрабязна выкладаецца механізм скасавання такой пастановы. Але ўся справа ў тым, што новы Жыллёвы кодэкс увойдзе ў дзеянне толькі праз паўгода пасля яго падпісання, г.зн. не раней сакавіка 2013 года. Вось і спяшаюцца берасцейскія чыноўнікі развязаць пытанне да надыходу вясны.

Гісторыя з домам № 46 на вуліцы Савецкай - далёка не першая (і, напэўна, не апошняя), калі дыхтоўныя пабудовы ў цэнтры Берасця, перажыўшы капітальны рамонт за кошт бюджэту і асабістых сродкаў грамадзян, раптам прызнаюцца «аварыйнымі» і патрабуюць адсялення сем'яў, што там пражываюць. Мясцовыя жыхары інакш як рэйдарскім захопам прывабнай нерухомасці з боку дзяржструктур гэты працэс не называюць...

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках