19 красавiка 2024, Пятніца, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Свабодны тэатр зноў прыходзіла міліцыя

28
У Свабодны тэатр зноў прыходзіла міліцыя

Увечары 10 студзеня супрацоўнікі міліцыі з'явіліся на спектакль «Родныя і блізкія».

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» рэжысёр Свабоднага тэатра Уладзімір Шчэрбань.

«Толькі што пачалі спектакль «Родныя і блізкія». Перад пачаткам, нібы ў навагоднім ранішніку, з'явіўся... не, не Дзед Мароз, а, вядома ж, наша доблесная міліцыя. Перапісалі пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў, пасля чаго сышли. І на тым дзякуй, хоць, маглі б ужо і запомніць. Хтосьці добра сказаў: «Усё вашае новае жыццё - гэта ўсяго толькі працяг старога». Дакладней і не скажаш. З Новым Годам, таварышы», - напісаў рэжысёр.

Нагадаем, што супрацоўнікі міліцыі на працягу апошняга месяца прыходзілі на спектаклі БСТ тройчы і перапісвалі пашпартныя дадзеныя гледачоў.

Фота з архіву

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках