25 красавiка 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб збіцці інваліда: трое хуліганаў затрыманыя

58
Справа аб збіцці інваліда: трое хуліганаў затрыманыя

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Менска затрымалі трох маладых людзей, якія падазраюцца ў датычнасці да збіцця інваліда ў сталічным метро.

Гэта стала магчымым дзякуючы ўважлівасці беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.

Нагадаем, 2 студзеня ў вагоне менскага метрапалітэна невядомыя маладыя людзі моцна збілі 40-гадовага інваліда, які папрасіў саступіць яму месца. Просьба да грамадзян аб дапамозе ва ўстанаўленні вінаватых асоб была апублікаваная раніцай 10 студзеня на афіцыйным сайце ГУУС Менгарвыканкама. У паведамленні змяшчаліся фота і відэазапіс, на якіх адлюстраваныя падазраваныя.

Па сканчэнні некалькіх гадзін пасля апублікавання дадзенай інфармацыі інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі асабістыя старонкі верагодных падазраваных у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Спасылкі на дадзеныя старонкі паступілі на сайт ГУУС.

Пасля было дакладна ўстаноўлена, што з трох названых асоб да падзеяў у метрапалітэне мае дачыненне толькі адна. Аднак неўзабаве на сайт паступіла ананімнае паведамленне, у якім змяшчалася ўдакладняючая інфармацыя пра двух іншых магчымых падазраваных.

Раніцай 11 студзеня ўсе падазраваныя былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі РУУС для правядзення праверачных мерапрыемстваў. Кваліфікацыю зробленага будзе вызначаць Следчы камітэт, куды будуць перададзеныя матэрыялы праверкі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках