25 красавiка 2024, Чацвер, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава ўзяла «срэбра» ў спрынце

61
Домрачава ўзяла «срэбра» ў спрынце

Беларуска Дар'я Домрачава фінішавала другой у спрынтэрскай гонцы на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.

Першае месца заняла нямецкая біятланістка Мірыям Гэснэр, піша «Інтэрфакс».

Беларуская біятланістка выйшла на дыстанцыю пад 47-м стартавым нумарам са 101-й удзельніцы, што заявілі пра ўдзел у спрынце. Да таго часу, калі Домрачава стартавала, Гэснэр ужо была каля фінішу і мела важкую перавагу над спаборніцай, нягледзячы на адное пудла на агнявым рубяжы.

Домрачава, на жаль, таксама не была дакладная на стрэльбішчы, дапусціўшы адну памылку падчас страляніны стоячы. А ў чыстай хуткасці на дыстанцыі яна выявілася больш павольнай за Гэснэр на 7,1 сэк. Час Мірыям Гэснэр - 20.57,2, Домрачавай - 21.04,3. Бронзавы медаль здабыла фінская біятланістка Кайса Макарайнэн, якая таксама мела ў сваім пасіве адное пудла. Дарэчы, Макарайнэн менавіта ў гэты дзень святкавала свой 30-ы дзень нараджэння.

Таксама прэтэндавала на ўзнагароды і бездакорна адстралялася Андрэа Хэнкэль з Нямеччыны, але ёй не стала хуткасці - яна чацвёртая - а Тура Бэргэр з Нарвегіі не здолела скласці належную канкурэнцыю дзяўчатам з Нямеччыны, Беларусі і Фінляндыі праз дзве памылкі на другім агнявым рубяжы.

5-ы этап Кубка свету біятлону ў нямецкім Рупольдынгу будзе прадоўжаны ў суботу, 12 студзеня, мужчынскім спрынтам. У гэтай дысцыпліне прымуць удзел чацвёра беларусаў: Яўген Абраменка стартуе 40-м, адразу ж за ўладальнікам жоўтай саколкі лідара агульнага заліку Мартэнам Фуркадам з Францыі, Аляксандр Бабчын выйдзе на старт пад 72-м нумарам, Юрый Лядаў - пад 76-м, Уладзімір Чапелін - пад 88-м. А вось Сяргея Новікава ў стартавым пратаколе мужчынскай спрынтэрскай гонкі няма.

У нядзелю, 13 студзеня, у Рупольдынгу пройдуць жаночая і мужчынская гонкі з масавым стартам.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках