29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік міліцыі трапіўся на п'янай яздзе

87
Падпалкоўнік міліцыі трапіўся на п'янай яздзе

У канцы снежня спецпадраздзяленнем ДПС «Страла» ў Івацэвічах быў затрыманы п'яным за стырном першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС падпалкоўнік Васіль Быско.

Гэты факт органамі старанна захоўваўся ў таямніцы, але ў маленькім мястэчку таямніцу доўга хаваць немагчыма. Асабліва калі знаходзяцца такія неабыякавыя людзі, як былы прадпрымальнік і грамадскі актывіст Іван Куратнік, які наважыў высветліць у самога кіраўніцтва міліцыі, ці меў такі факт месца, і ці панясе адказнасць падпалкоўнік. Намесніца начальніка ў кадравых пытаннях Ларыса Колбік дала адказ толькі пасля таго, як Куратнік нагадаў ёй, што ён як падаткаплатнік мае права на атрыманне інфармацыі, піша ПЦ «Вясна».

Колбік пацвердзіла, што факт меў месца, і што мабыць падпалкоўнік Быско будзе звольнены. Затое начальнік Івацэвіцкага РАУС Аляксандр Гук на аналагічнае пытанне адказаў двума словамі: без каментароў. Начальнік галоўнай управы службы бяспекі Берасцейскай вобласці Алег Кухарчук сказаў, што справа Быско знаходзіцца на разглядзе, што пакуль нельга сказаць, чым яна скончыцца, але зазвычай у такіх сітуацыях людзей звальняюць.

Якое пакаранне атрымае і ці атрымае наогул падпалкоўнік Васіль Быско, стане неўзабаве вядома.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках