29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці журналістаў не пусцілі на працэс калегі

15
У Берасці журналістаў не пусцілі на працэс калегі

Судья Московского района Бреста Татьяна Исаева проигнорировала ходатайство, чтобы на слушаниях по делу фотокорреспондента Миланы Харитоновой могли присутствовать журналисты.

У выніку ў службовы кабінет суддзі былі дапушчаныя толькі ўдзельнікі працэсу і муж Міланы Харытонавай - журналіст Алесь Ляўчук. Пры гэтым іншыя прадстаўнікі СМІ заўважылі, што зала пасяджэнняў, якая магла б змясціць усіх ахвотных, у гэты час была вольная, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, Мілана Харытонава спрабуе абараніць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, пасля таго як на адным з гарадскіх інтэрнэт-парталаў у сакавіку мінулага года былізмешчаныя абразлівыя ў дачыненні да яе выказванні ананімнага аўтара. Пазней высветлілася, што аўтарам паведамленняў быў Уладзімір Міневіч, ён працуе ў газеце «Брестский весник», заснавальнікам якой з'яўляецца мясцовы гарвыканкам. Акрамя зняпраўджвання зробленых у каментарах высноваў, Мілана Харытонава патрабуе ад журналіста дзяржаўнай газеты тры мільёны рублёў у якасці кампенсацыі прычыненай маральнай шкоды.

11 студзеня падчас папярэдняга слухання справы Міневіч прапанаваў мірнае пагадненне: ён зняпраўджвае свае словы ў адрас Міланы Харытонавай, а яна, у сваю чаргу, адмаўляецца ад кампенсацыі маральнай шкоды і судовых выдаткаў. Аднак Харытонава з такім варыянтам не згодная, бо прыклала шмат намаганняў і выдаткавала шмат грошай, каб дамагчыся справядлівасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках