25 красавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі перамаглі беларусаў дзякуючы Шмалю

27
Палякі перамаглі беларусаў дзякуючы Шмалю

(абноўлена) Зборная Польшчы ў гандболе перамагла беларусаў з лікам 24:22.

Матч чэмпіянату свету 2013 года паміж камандамі дзвюх краін праходзіў у гішпанскай Сарагосе.

Беларусам складана даўся першы тайм гульні, да канца якога яны саступалі палякам з лікам 20:12. У другім тайме падапечныя Юрыя Шаўцова перайшлі ў наступ, аднак не змаглі сквітаць лік гульні. Зборная Польшчы ўтрымала лідэрства ў тым ліку і дзякуючы выдатнай гульні брамніка каманды Славаміра Шмаля.

Лепшым гульцом беларускай зборнай стаў Сяргей Рутэнка, які закінуў 9 мячоў.

Нагадаем, спаборнікамі беларусаў у падгрупе «С» з'яўляюцца зборныя Польшчы, Сербіі, Паўднёвай Карэі, Славеніі і Саудаўскай Арабіі. Палякі - фаварыты групы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках