16 красавiка 2024, aўторак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пройдзе «Марш супраць нягоднікаў»

14
У Маскве пройдзе «Марш супраць нягоднікаў»

Сёння ў расейскай сталіцы адбудзецца акцыя «Марш супраць нягоднікаў».

Мэрыя Масквы і аргкамітэт акцыі 10 студзеня ўзгаднілі маршрут правядзення шэсця. «Марш» пройдзе ад Страснага бульвара да праспекта Сахарава без перасячэння Садовага кола.

Шэраг вуліц у цэнтры Масквы ў гэты час будуць перацятыя. Час акцыі, адзначаны ў заяўцы - з 13:00 да 16:30. Колькасць удзельнікаў - да 20 тысяч чалавек, перадае ВВС.

Прадстаўнікі апазіцыі падалі заяўку на правядзенне маршу 29 снежня.

Асноўныя патрабаванні апазіцыі на гэтым шэсці - скасаванне забароны на ўсынаўленне дзяцей-сірот амерыканскімі грамадзянамі, а таксама роспуск Дзярждумы і Рады Федэрацыі, якія прымалі гэты закон.

«Закон Дзімы Якаўлева», які забараняе амерыканскім сем'ям усынаўляць расейскіх дзяцей-сірот, увайшоў у дзеянне 1 студзеня 2013 года.

Ён стаў адказам расейскіх улад на прыняты ў ЗША «акт Магніцкага», які ўводзіць візавыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу расейскіх чыноўнікаў, што маюць дачыненне да загубы юрыста Сяргея Магніцкага ў маскоўскім следчым ізалятары.

Зацверджаным маршрутам

Першапачаткова апазіцыя планавала скончыць марш ля будынка Дзяржаўнай Думы, бо менавіта там быў прапанаваны «Закон Дзімы Якаўлева».

Адзін з лідараў пратэстнага руху Сяргей Удальцоў сказаў, што сам факт правядзення акцыі важнейшы за яе маршрут.

«З самага пачатку мы заяўлялі маршрут ад Беларускага вакзала па Цвярской вуліцы да будынка Дзярждумы. Быў альтэрнатыўны маршрут ад Калужскай плошчы таксама да Дзярждумы, бо адно з патрабаванняў гэтай акцыі - гэта роспуск Дзярждумы і крытыка дэпутатаў, якія прынялі гэты дзікі антысіроцкі закон. Маскоўскіх чыноўнікаў гэта не задаволіла, яны нам прапанавалі іншыя маршруты», - мяркуе Удальцоў.

Частка назіральнікаў уважае акцыю 13 студзеня за запозненую і крытыкуе Каардынацыйную раду апазіцыі за няўпраўнасць.

З іхніх слоў, марш трэба было праводзіць, калі пытанне аб усынаўленні сірот было на стадыі развязання і знаходзілася ў асяродку ўвагі.

Іншыя мяркуюць, што ўсё адно, калі адбудзецца гэтая акцыя пратэсту, бо яе сэнс - прадэманстраваць нязгоду з палітыкай улад у цэлым.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках