20 красавiка 2024, Субота, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Дашчынскі перамог на этапе Кубка свету ў фрыстайле

1
Дзмітрый Дашчынскі перамог на этапе Кубка свету ў фрыстайле

Беларускі фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі стаў пераможцам другога этапа Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, які прайшоў у канадскім Валь Сэн-Коме.

У супэрфінальной чацвёрцы Дзмітрый Дашчынскі атрымаў ацэнку 120,24 балы і апярэдзіў канадца Трэвіса Герыца (114,61), Чжу Хана з Кітая (100,45) і аўстралійца Дэвіда Морыса (81,00), паведамляе БелТА.

Пры гэтым у кваліфікацыі, у выніку якой у лік фіналістаў дабіраюцца 12 найлепшых, Дзмітрый Дашчынскі быў толькі 8-м, а ў фінале, дзе вызначаецца чацвёрка супэрфіналістаў, замкнуў квартэт (117,70). Затое ў вызначальнай стадыі медалісту дзвюх Алімпіяд (срэбра Турына-2006 і бронза Нагана-1998) і двухразовага віцэ-чэмпіёну свету (2001, 2007) не было роўных.

У Валь Сэн-Коме выступалі яшчэ тры беларускія фрыстайлісты. Дзяніс Восіпаў у кваліфікацыі стаў толькі 11-м (96,02 балы), а ў фінале ўзняўся на 7-ы радок (107,08). Алімпійскі чэмпіён Ванкувэра-2010 Аляксей Грышын, які выступаў пасля працяглага лячэння траўмы спіны, не здолеў праткнуцца ў фінал, заняўшы ў кваліфікацыі 16-е месца (89,76), а Максім Гусцік апынуўся на 27-й пазіцыі (65,54) сярод 29 удзельнікаў.

Беларус Цімафей Слівец, які пасля Алімпіяды-2010 атрымаў грамадзянства Расеі і выступае цяпер за гэтую краіну, таксама не здолеў пераадолець кваліфікацыйны бар'ер, заняўшы 19-е месца (86,28).

У агульным заліку Кубка свету ў выніку двух этапаў Дзмітрый Дашчынскі займае 3-е месца (100 балаў), саступаючы кітайцу Цзя Цаньяну (140) і канадцу Трэвісу Герыцу (109).

Наступны этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы пройдзе 18 студзеня ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША). Усяго цяперашнія спаборніцтвы Кубка свету ўключаюць 7 этапаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках