19 красавiка 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежны інвестар высяляе людзей на вуліцу

60
Замежны інвестар высяляе людзей на вуліцу

Жыхароў вёскі Залессе Кобрынскага раёна прымушаюць падпісаць дамову, згодна з якой іх могуць выселіць з дзяржаўнага жылля.

Адпаведная скарга была накіраваная ў Савет міністраў Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя». Вяскоўцы нязгодныя з замежным інвестарам, які прымушае падпісаць дамову, згодна з якой кожны пры выхадзе на пенсію або пакінуўшы працу з іншай прычыны павінен пакінуць жыллё, якое было пабудаванае паводле дзяржаўнай праграмы для працаўнікоў вёскі.

30 снежня свае дамы ўжо павінны пакінуць тры сям'і, з якімі інвестар не прадоўжыў кантракт. З апарата Савета міністраў зварот накіравалі ў міністэрства ЖКГ і Берасцейскі аблвыканкам. Чыноўнікі апошняй установы паведамілі вяскоўцам, што яны не могуць паўплываць на інвестара, бо не маюць права лезці ў адміністрацыйна-гаспадарчую дзейнасць замежнага прадпрыемства.

«На сённяшні дзень мне зноў прапанавалі добраахвотна вызваліць жыллё. І зноў цішыня. Чакаем ці то судоў, ці то высялення. Дамовіцца з імі не атрымліваецца. Яны не хочуць дамаўляцца. Калі яны не хочуць нас бачыць у якасці работнікаў, хай прададуць нам гэты дом, ці бяруць на працу. Але мы з імі ніяк не можам дамовіцца», - кажуць жыхары вёскі, якіх высяляюць.

Бізнесовец робіць з дамоў інтэрнаты для замежнікаў, якіх наймае да сябе на працу. Жыллё будавалася для калгасу, дзе людзі працавалі цягам 5-10 гадоў, пакуль яго не выкупіў італійскі інвестар, але будавалі дамы не за кошт калгасу, а паводле спецыяльнай праграмы. Жыхары хочуць толькі аднаго - каб ім далі магчымасць выкупіць жыллё.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках