28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпардзьё: У Францыі мяне ўважаюць за ідыёта

175
Дэпардзьё: У Францыі мяне ўважаюць за ідыёта

Актор Жэрар Дэпардзьё раскрытыкаваў расейскую апазіцыю, адзначыўшы, што ў яе «няма праграмы, няма нічога».

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інтэрв'ю, якое Дэпардзьё даў праграме «Вести недели»- апоўдні 13 студзеня яно ўжо выйшла ў эфір на Далёкім Усходзе.

«Ёсць вельмі разумныя людзі як Каспараў, але гэта добра для шахматаў і ўсё. Але палітыка больш складаная рэч», - сказаў актор.

Трансляцыя інтэрв'ю Дэпардзьё супала ў часе з серыяй апазіцыйных акцый у розных гарадах Расеі, накіраваных супраць забароны на ўсынаўленне расейскіх дзяцей амерыканцамі. Найбольш маштабны «Марш супраць нягоднікаў» прайшоў у Маскве, сабраўшы паводле ацэнак карэспандэнтаў «Ленты.ру» больш за 20 тысяч чалавек. Арганізатары налічылі не менш за 50 тысяч удзельнікаў. МУС ацаніла колькасць удзельнікаў у 9,5 тысяч чалавек. Акцыя прайшла без сур'ёзных інцыдэнтаў.

Са слоў Дэпардзьё, у расейскай гісторыі былі розныя часы, «але калі вы бачыце танцорак Вялікага тэатра, калі вы бачыце Валерыя Гергіева, калі вы слухаеце Вольгу Барадзіну, расейскую оперу ці захапляецеся Нурыевым, толькі гэта зрэшты і мае значэнне». Дэпардзьё дадаў, што «пры падтрымцы прэзідэнта Пуціна расейскія мультфільмы вярнуліся да гледача, у Расею вяртаюць калекцыю Растраповіча, якая была перамешчаная».

Актор таксама панаракаў на тое, што ў Францыі да ягоных заяў часцяком ставяцца несур'ёзна, прывёўшы ў прыклад рэакцыю на выступ Pussy Riot у храме Хрыста Збаўцы. «Уявіце, калі б гэтыя дзяўчыны зайшлі б да прыкладу ў мячэць, яны б жывымі адтуль не выйшлі. Нават у каталіцкім свеце гэта было б страшна. Але калі я кажу падобнае ў Францыі, мяне ўважаюць за ідыёта», - канстатаваў Дэпардзьё.

«Я падаю са скутара, але я жывы чалавек у рэшце рэшт. На жаль, масы дурныя, толькі асоба выдатная, асабліва калі яна бясстрашная», - сказаў таксама актор.

Жэрар Дэпардзьё атрымаў расейскае грамадзянства ў студзеня 2013 года з асабістага распараджэння прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Раней ён пераехаў з Францыі ў Бельгію, пасля таго як новы французскі прэзідэнт Франсуа Аланд наважыў увесці 75 % падатак на раскошу. Прэм'ер-міністр Жан-Марк Эйро назваў падатковыя ўцёкі Дэпардзьё «вартым жалю» ўчынкам, на што акцёр публічна пакрыўдзіўся. Зрэшты, пазней сябра Дэпардзьё прадусар Арно Фрылі заявіў, што актор пакінуў Францыю не праз падаткі, а праз жудаснае стаўленне мясцовых журналістаў.

Напісаць каментар 175

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках