29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Металург» не здолеў здабыць Кантынентальны кубак

4
«Металург» не здолеў здабыць Кантынентальны кубак

Хакеісты жлобінскага «Металурга» перамаглі праз буліты італійскі «Бальцана» - 1:0 у заключным двубоі суперфінальнага турніру Кантынентальнага кубка.

Аднак гэты поспех не пакінуў жлобінцам шанцаў на здабычу трафея, паколькі надзея на агульны поспех была толькі ў выпадку перамогі ў асноўны час матчу, паведамляе БелаПАН.

«Металург»: Мільчакоў; Пульвэр - Казнадзей, К.Баранаў - Ігошын (капітан) - К. Брыкун; А.В.Спірыдонаў - Шынкевіч, Хлебнікаў - Н.Осіпаў - Яфіменка; Дурноў - Яскевіч, Яромін - Рэмезаў - Андрушчанка, Марчанкі - А.Плотнікаў, Дудко - Дашкоў - Каштанаў. «Бальцана»: Дуба; Баргатэла - Амброзія, Макатчэн - Шарп - Флін; Эгер (капітан) - Абэрдорфэр, Гандэр - Дарыгаці - Бэрнард; Барнс - Фабрыс, Вундэрэр - Понтус - Цысэр; Джыльмоцы. Шайба: 1:0 - Яфіменка (вырашальны пасляматчавы буліт).

Сёння вечарам у Данецку згуляюць таксама ўкраінскі «Данбас» і французскі «Руан», якія і вызначаць уладальніка Кантынентальнага кубка. Данчукам для здабачы трафея досыць нават саступіць «Руан», але толькі ў овэртайме або ў серыі пасляматчавых булітаў. Французскай жа камандзе для агульнага поспеху патрэбная толькі перамога ў асноўны час.

Турнірнае становішча 1. «Данбас» (Украіна) - 6 балаў (2 матчы; розніца шайб 4-0) 2. «Металург» (Беларусь) - 5 (3; 4-2) 3. «Руан» (Францыя) - 3 (2; 7-4) 4. «Бальцана» (Італія) - 1 (3; 1-10).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках