25 красавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубінцам дазволілі выезд з краіны

20
Кубінцам дазволілі выезд з краіны

З сённяшняга дня грамадзяне Кубы могуць выязджаць за мяжу, не атрымліваючы для гэтага спецыяльнага дазволу ўладаў.

Згодна з прынятым законам, тэрмін дапушчальнага знаходжання за мяжой для кубінцаў падоўжаны з 11 да 24 месяцаў, паведамляе "Корреспондент".

Адзначым, раней, каб выехаць за мяжу, кубінцы павінны былі атрымаць спецыяльны дазвол у мясцовым упраўленні па справах міграцыі.

Улады Кубы адмянілі так званыя «выязныя візы» для грамадзян, якія жадаюць здзейсніць паездку за мяжу яшчэ ў кастрычніку 2012 года, аднак ўступіла ў сілу гэтае распараджэнне толькі цяпер.

Упершыню аб тым, што Куба перагледзіць міграцыйную палітыку, якая дзейнічае ў краіне, у бок змякчэння, пры гэтым захаваўшы за сабой права на абарону ад «крадзяжу розумаў» і ад ўмяшання звонку, Рауль Кастра заявіў у жніўні 2011 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках