25 красавiка 2024, Чацвер, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амністыя-2012: больш за 4 тысячы чалавек выйшлі на свабоду

18
Амністыя-2012: больш за 4 тысячы чалавек выйшлі на свабоду

У Беларусі завяршылася амністыя, больш за 4 тыс. чалавек вызваліліся па ёй датэрмінова.

«Установы крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС Беларусі скончылі рэалізацыю закона «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынства». У ходзе выканання амністыі вызвалена ад далейшага адбыцця пакарання з папраўчых устаноў закрытага тыпу больш за 3 тыс. чалавек», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у МУС.

Таксама па амністыі з папраўчых устаноў адкрытага тыпу датэрмінова вызваліліся 1167 чалавек, праінфармавалі ў міністэрстве.

Паводле яго даных, скарочаны тэрмін пакарання на 1 год 6064 асуджаным, якiя адбываюць пакаранне ў папраўчых установах закрытага тыпу, і 893, якiя адбываюць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу, адзначылі ў МУС.

Там паведамілі, што адмоўлена ва ўжыванні амністыі 6198 асуджаным ва ўстановах закрытага тыпу і 1356 асуджаным ва ўстановах адкрытага тыпу.

«Усяго пад дзеянне закона падпалі 18737 асуджаных, якія адбываюць пакаранне ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы», - удакладнілі ў МУС.

Нагадаем, пад амністыю не патрапілі беларускія палітвязні. У законе аб амністыі асобна былі пералічаныя асобы, на якіх яна не распаўсюджваецца. Сярод іх асуджаныя за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 293 (масавыя беспарадкі), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 369-3 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Такім чынам, палітвязні засталіся за кратамі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках