Дыктатура просіцца ў СГА
46
13:11, — Палітыка
Намеснік міністра эканомікі сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Ітанам Голдрычам.
Бакі абмяркоўвалі перспектывы ўступлення нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, перадае «Інтэрфакс».
«Бакі абмяняліся думкамі аб магчымасцях змены заканадаўчай базы двухбаковага супрацоўніцтва, актывізацыі працэсу далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі», - паведамілі ў прэс-службе міністэрства эканомікі.
Там адзначылі, што ў ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця ў Беларусі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і рэалізацыі праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Удзельнікі сустрэчы таксама закранулі пытанне пра важнасць для беларускага боку далучэння да Арганізацыі па эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю, праінфармавалі ў прэс-службе. Там растлумачылі, што сяброўства ў гэтай арганізацыі спрыяла б выкарыстанню рэспублікай міжнароднай прававой базы ў барацьбе з нелегальным бізнэсам, рэалізацыі міжнародных дамоў тэхнічнай дапамогі, атрымання доступу да міжнароднай практыцы паляпшэння бізнес-клімату, павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці і інш
Нагадаем, у кастрычніку 2012 года Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці краіны ўступіць у СГА і паскардзіўся, што гэтаму перашкаджаюць ЕЗ і ЗША.
Беларусь не пусцяць у СГА з-за наяўнасці палітвязняў і парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.
Напісаць каментар (46)
Навіны
па тэме
- Макей рвецца ў СГА
- Беларусь усё яшчэ спадзяецца ўступіць у СГА
- Леанід Заіка: Уступленне ў СГА - неадэкватная ўмова
- Расея і ЕЗ завяршылі перамовы па СГА без Беларусі
Экспарт
Новости партнеров




