19 красавiка 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатура просіцца ў СГА

46
Дыктатура просіцца ў СГА

Намеснік міністра эканомікі сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Ітанам Голдрычам.

Бакі абмяркоўвалі перспектывы ўступлення нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, перадае «Інтэрфакс».

«Бакі абмяняліся думкамі аб магчымасцях змены заканадаўчай базы двухбаковага супрацоўніцтва, актывізацыі працэсу далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі», - паведамілі ў прэс-службе міністэрства эканомікі.

Там адзначылі, што ў ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця ў Беларусі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і рэалізацыі праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Удзельнікі сустрэчы таксама закранулі пытанне пра важнасць для беларускага боку далучэння да Арганізацыі па эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю, праінфармавалі ў прэс-службе. Там растлумачылі, што сяброўства ў гэтай арганізацыі спрыяла б выкарыстанню рэспублікай міжнароднай прававой базы ў барацьбе з нелегальным бізнэсам, рэалізацыі міжнародных дамоў тэхнічнай дапамогі, атрымання доступу да міжнароднай практыцы паляпшэння бізнес-клімату, павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці і інш

Нагадаем, у кастрычніку 2012 года Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці краіны ўступіць у СГА і паскардзіўся, што гэтаму перашкаджаюць ЕЗ і ЗША.

Беларусь не пусцяць у СГА з-за наяўнасці палітвязняў і парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках