25 красавiка 2024, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзы Украіны абураныя «прыгонным» правам у Беларусі

7
Прафсаюзы Украіны абураныя «прыгонным» правам у Беларусі

Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны выказалася супраць увядзення ў Беларусі прымусовай працы.

Прафсаюзы Украіны выступілі з заявай аб увядзенні ў Беларусі прымусовай працы, піша bkdp.org.

«Падпісаны ў снежні мінулага года ў Беларусі Дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці» выклікаў справядлівае абурэнне ўсёй міжнароднай прафсаюзнай супольнасці, да якой далучаецца і Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны. Указаны дакумент фактычна забараняе звальненне работнiкаў па ўласным жаданні і ўводзіць прымусовую працу», - гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ) падтрымлівае танальнасць ліста Усееўрапейскай рэгіянальнай рады Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, адрасаванага кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку з цэлым шэрагам справядлівых патрабаванняў.

КСПУ адзначае, што ў аснове дзейнасці наёмнага работніка павінен быць не прымус, а эканамічны інтарэс, які складаецца ў дастойнай аплаце яго працы. І, у любым выпадку, гэтую аплату (ды яшчэ і за ўжо выкананую працу) ніхто не мае права гвалтоўна адбіраць. Аднак, падобна, гэты агульнавядомы тэзіс для беларускага кіраўніка з'яўляецца нейкай навіной. Гэтак жа, як і прынятая Міжнароднай арганізацыяй працы Канвенцыя № 105 «Аб скасаванні прымусовай працы», якую, дарэчы, Рэспубліка Беларусь у свой час паспяхова ратыфікавала разам з іншымі краінамі.

«Калі ж гэтая непрыемнасць (г.зн. падпісанне Дэкрэта) адбылася па нечай неабдуманасці і элементарнай недасведчанасці аб асноўных прынцыпах МАП, то кіраўнік Беларусі мае выдатную магчымасць выправіць становішча і адмяніць праславуты дакумент», - падкрэсліваецца ў заяве.

Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны спадзяецца, што кіраўнік суседняй дзяржавы праявіць здаровы сэнс і выправіць становішча існуючага Дэкрэта ў адпаведнасці з міжнароднымі працоўнымі нормамі і стандартамі і не дапусціць прымусовую працу ў Рэспубліцы Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках