25 красавiка 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch: Продажы «Газпрама» ў Еўропе скароцяцца

32
Fitch: Продажы «Газпрама» ў Еўропе скароцяцца

Рэйтынгавае агенцтва Fitch прагназуе скарачэнне продажаў «Газпрама» ў Еўропе ў 2013 годзе.

Па дадзеных агенцтва, аднаўлення попыту на паліва з Расеі варта чакаць толькі ў 2014 годзе. Паводле прагнозу Fitch, эканоміка еўразоны ў 2013 годзе скароціцца на 0,1 адсотка, а праз год пачнецца ўздым, які складзе 1,2 адсотка, піша АФН.

Цяпер продажы ў Еўропу складаюць аснову бізнэсу «Газпрама» - у другой палове 2012 года ён атрымаў ад рэалізацыі газу за межамі Расеі 76 адсоткаў сукупнай выручкі. Пры гэтым вялікая частка паліва ідзе менавіта ў краіны Заходняй Еўропы, а не ў былыя савецкія рэспублікі.

Раней паведамлялася, што здабыча газу ў 2012 годзе ў цэлым у Расеі скарацілася на 2,2 адсотка да 655 мільярдаў кубаметраў. У «Газпрама» аналагічнае скарачэнне склала 5,1 адсотка да 482 мільярдаў кубаметраў. Продажы газу за мяжу зменшыліся на 8,7 адсотка да 186 мільярдаў кубаметраў, што звязана перш за ўсё з нізкім попытам з боку спажыўцоў.

У самім «Газпраме» у пачатку снежня 2012 года заяўлялі, што маюць намер у 2013 годзе павялічыць экспарт у Еўропу і здабыць каля 500 мільярдаў кубаметраў газу.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках