29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечар памяці Вацлава Гавела ў Менску

1

Мерапрыемства, прысвечанае гадавіне смерці прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела, прайшло ў Менску.

На ўрачыстасць прыйшлі былыя палітвязні, сваякі тых, хто цяпер сядзіць у турме за свае перакананні, перадае «Радыё Свабода».

Адкрыў вечар моладзевы актывіст Зміцер Хведарук. Ён перадаў слова намесніку старшыні ПЦ «Вясна» Валянціну Стэфановічу, які распавёў пра асобу Вацлава Гавела, пра яго дзейнасць і пра чэхаславацкую «Хартыю-77».

Пасля яго выступіў дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук. Ён падкрэсліў, што Вацлаў Гавел быў не толькі патрыётам сваёй краіны, але і гарачым прыхільнікам барацьбы за свабоду ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. У яго было асаблівае стаўленне да нашай краіны. Вацлаў Гавел быў сярод тых людзей, якія зачытвалі імёны рэпрэсаваных пасля выбараў 2010 года.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў распавёў пра свае сустрэчы з Вацлавам Гавелам. Ён ахарактарызаваў Гавела як вялікага чалавека і ў палітыцы, і ў творчасці.

Прадстаўнік амбасады Чэшскай Рэспублікі і амбасадар Славацкай рэспублікі нагадалі, што Вацлаў Гавел ставіўся да Беларусі з цеплынёй і падтрымліваў барацьбу за дэмакратыю, а таксама падзякавалі за памяць пра яго.

Працягнуў вечар выступ Лявона Вольскага. Спявак выканаў песні з «Народнага альбома» і праекту «Саўка і Грышка».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках