29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы член СД ЕБРР ад Беларусі абвінавачваецца ў подкупе

3
Былы член СД ЕБРР ад Беларусі абвінавачваецца ў подкупе

Былому члену савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Алене Котавай прад'яўлена абвінавачанне ў замаху на камерцыйны подкуп.

Абвінавачванні таксама вылучаны былому топ-мэнэджэру аднаго з вядучых расейскіх банкаў Ігару Лебедзеву, паведамляе РІА Новости са спасылкай на МУС Расеі.

«Як паведамлялася раней, абвінавачаныя, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча і паўнамоцтвы, а таксама сувязі ў бізнес-структурах, наўмысна здзейснілі дзеянні, накіраваныя на атрыманне незаконнага грашовага ўзнагароджання ад прадстаўнікоў канадскай нафтагазавай камерцыйнай кампаніі», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле інфармацыі МУС, яны мусілі атрымаць грошы за садзейнічанне ў прыняцці банкам станоўчага рашэння аб выдачы названай замежнай фірме буйнога крэдыту ў памеры 95 мільёнаў даляраў.

Паводле дадзеных ведамства, Котава гарантавала камерсантам станоўчы адказ па крэдыце наўзамен 1,425 мільёна даляраў. Лебедзеву ж была адведзеная роля перагаворшчыка: ён падтрымліваў двухбаковую сувязь паміж Котавай і кампаніяй-пазычальнікам, а таксама агучваў умовы і гарантыі апісанай здзелкі.

«У ходзе расследавання сабраныя дастатковыя доказы, якія дазволілі прад'явіць Котавай і Лебедзеву абвінавачванне... Расследаванне крымінальнай справы ў цяперашні час знаходзіцца на завяршальнай стадыі», - удакладняе МУС РФ.

Абвінавачаная экс-дырэктар ЕБРР ад РФ, Беларусі і Таджыкістана ў савеце дырэктараў ЕБРР расеянка Алена Котава ў пачатку 2011 года спыніла выкананне сваіх абавязкаў. Котава раней ужо адмаўляла усе абвінавачванні ў свой адрас і называла справу супраць яе палітычна матываванай, бо на момант яе ўзбуджэння Котава з'яўлялася кандыдатам ад РФ у віцэ-прэзідэнты ЕБРР.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках