19 красавiка 2024, Пятніца, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнікі даражэй дзяцей

45

У Магілёве для лячэння палкоўніка міліцыі дзяржарганізацыі абавязалі аказваць спонсарскую дапамогу.

Для гэтага, як стала вядома charter97.org, было выдадзенае адпаведнае распараджэнне Магаблвыканкама за № 171-р «Аб узгадненні прадастаўлення бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі», у якім было загадана шэрагу арганізацый аказаць бязвыплатную дапамогу грамадзяніну Шышову.

У выніку была сабраная сума ў памеры 124, 3 мільёны рублёў і пералічаная на рахунак УЗ «Магілёўскага абласнога шпіталя» для набыцця стэнт-графта (спецыяльная металічная канструкцыя, якая зроблена з металу і ўжываецца для лячэння паталогіі сасудаў самых розных памераў). Дадзеная канструкцыя была неабходная грамадзяніну Шышову для пратэзавання брушнай паражніны аддзела аорты.

Сярод тых, хто аказваў гэтую дапамогу, фігуруе «Бялыніцкая ПМК-241», якая ў верасні 2012 года перавяла на рахунак шпіталя суму ў памеры 21 мільён рублёў.

Іншыя дабрачыннасці пакуль невядомыя. Устаноўлена толькі, што «Шклоўская ПМК», у адрозненні ад «Бялыніцкай ПМК-241», грашовыя сродкі не пераводзіла, нягледзячы на прадпісанне Магаблвыканкама.

Павел Паўлавіч Шышоў - палкоўнік міліцыі ў адстаўцы і на дадзены момант з'яўляецца начальнікам інтэрнатаў «Магілеаблсельбуда». У Магілёве ён вядомы тым, што за сяброўства свайго сантэхніка Мікалая Залознага ў шэрагах Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) доўгі час пераследваў яго, пасля чаго звольніў з працы.

Акрамя таго, падчас парламенцкай выбарчай кампаніі ён даў вуснае распараджэнне камендантам інтэрнатаў, каб яны не пускалі зборшчыкаў подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, што і было выканана.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках