28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Гаварцова прайграла ў другім раўндзе Australian Open

Вольга Гаварцова прайграла ў другім раўндзе Australian Open

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне.

Сёння ў паядынку 2-га раўнда беларуска, якая займае 58-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла кітайскай тэнісістцы На Лі ў двух сэтах - 1:6, 5:7. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 22 мін. У першым матчы адзіночнага разраду Гаварцова выйграла ў францужанкі Палін Парменцье (67) - 2:6, 6:3, 6:2, перадае БелТА.

Цяпер Вольга Гаварцова выступіць у парным разрадзе, дзе яе партнёркай будзе расейская тэнісістка Вера Душэвіна.

Першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд адзіночнага разраду, перамогшы ў першай сустрэчы румынскую тэнісістку Моніку Нікулеску (49) - 6:1, 6:4. У наступным раўндзе Вікторыя Азаранка згуляе з грэчанкай Элен Даніліду (94), якая на старце абыграла чэшку Караліну Плішкаву (119) - 7:5, 5:7, 6:4. У адзінай вочнай сустрэчы, якая адбылася ў 2008 годзе ў Парыжы, Даніліду выйграла ў Азаранка - 2:6, 6:2, 7:5.

Год таму Вікторыя Азаранка ў Мельбурне ўпершыню выйграла турнір серыі «Вялікага шлема», што дазволіла ёй упершыню заняць першае месца ў сусветным рэйтынгу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках