29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю: Гандаль у кіёсках павінен «плаўна памерці»

94
Мінгандлю: Гандаль у кіёсках павінен «плаўна памерці»

Міністэрства гандлю Беларусі мае намер паэтапна ліквідаваць гандаль у кіёсках на ўсёй тэрыторыі краіны.

- Мы лічым, што кіёскі павінны плаўна памерці, - сказаў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун ў сераду на прэс-канферэнцыі. - У Менску мы вызначыліся, што гэта візітная картка, твар краіны, і мы б хацелі, каб фармат гандлю быў тут больш значным, таму сышлі ад кіёскаў рознага роду.

Як паведамляе «Інтэрфакс», у той жа час, па словах намесніка міністра, у рэгіёнах, дзе даходы насельніцтва некалькі ніжэй у параўнанні са сталіцай, пакуль захоўваецца гандаль такога фармату:

- У рэгіёнах работа (па ліквідацыі кіёскаў - ІФ) праводзіцца больш плыўна. Мы папярэджваем прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць такі гандаль, загадзя, прадстаўляем ім магчымасць пераводу ў іншае месца, і гэтая праца вядзецца і па гарадах, і па асобных групах тавараў.

Прадстаўнік Мінгандлю падкрэсліў, што гандаль у кіёсках стварае цяжкасці як прадаўцам, якія пазбаўленыя «самых элементарных умоў працы», так і пакупнікам, «таму што гэта, напэўна, не выдатна, калі пэўныя тавары рэалізуюцца без адпаведных умоваў».

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках