29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз гатовы прыняць «Закон Магніцкага»?

8
Еўразвяз гатовы прыняць «Закон Магніцкага»?

Былы брытанскі міністр па еўрапейскіх справах Дэніс Макшэйн заклікае еўрапейскія краіны прыняць закон супраць чыноўнікаў, якія парушаюць правы чалавека ў Расеі.

Пра гэта Дэніс Макшэйн напісаў у артыкуле, апублікаваным у газеце Liberation.

«У нядзелю ў Маскве дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на маніфестацыю па прызыву расейскай апазіцыі супрацьстаяць «закону нягоднікаў», які забараняе амерыканцам усынаўляць расейскіх сірот. Гэты закон стаў адказам Пуціна на «спіс Магніцкага», які зачыняе межы Злучаных Штатаў для расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да смерці ў турме ў 2009 годзе адваката Сяргея Магніцкага, а таксама вінаватых у парушэнні правоў чалавека», - піша Макшэйн.

«Сяргей Магніцкі быў адвакатам-падаткавіком брытанска-амерыканскага прадпрымальніка Уільяма Браўдэра, які доўгі час працаваў у Маскве, стварыў інвестыцыйны фонд. Пасля таго як Уладзімір Пуцін прыйшоў да ўлады, ён папярэдзіў банкіраў і алігархаў, што яны павінны яму падпарадкоўвацца і падаваць наменклатуры добра аплатныя пасады і кантракты, - сцвярджае аўтар артыкула. - Браўдэр адмовіўся падпарадкоўвацца новаму закону і з'ехаў у Лондан».

«Ён плаціў падаткі і паважаў расейскія законы, - працягвае Макшэйн, - а яго адвакат, малады масквіч па імені Сяргей Магніцкі раскрыў махінацыю, з дапамогай якой падатковая паліцыя Пуціна скрала 230 млн даляраў. Расследаванне Магніцкага паставіла ў цяжкае становішча ўсю клептакратыю Пуціна. Расейскія ўлады адрэагавалі арыштам адваката. У турме яго катавалі, каб пераканаць адмовіцца ад расследавання. Яму адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе і ў канчатковым выніку забілі да смерці ў яго камеры».

«Браўдэр аказаў дапамогу сям'і свайго адваката, але зразумеў, што гэтага недастаткова. Ён выкарыстаў уласныя фінансавыя сродкі для правядзення расследавання і выяўлення асоб, якія маюць дачыненне да смерці Магніцкага, а затым апублікаваў вынікі расследавання. Ён хацеў, каб 60 чыноўнікам, якія маюць дачыненне да гэтай справы, быў забаронены ўезд у заходнія краіны, каб яны не маглі валодаць маёмасцю на Захадзе і адкрываць банкаўскія рахункі ў Швейцарыі», - тлумачыць Макшэйн.

«Пуцінская клептакратыя імкнецца да таго, каб расходаваць накрадзеныя сродкі на Захадзе, купляючы апартаменты на 5-й авеню, накіроўваючы дзяцей на вучобу ў прыватныя англійскія школы, адкрываючы рахункі ў UBS і катаючыся на лыжах у Куршавеле. Таму амерыканскі Кангрэс, увёўшы санкцыі супраць 60 чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да справы Магніцкага, паставіў пад сумнеў асновы пуцінізму. На думку расейскіх апазіцыянераў, гэты амерыканскі закон стаў прамянём святла для ўсіх, хто марыць аб ліквідацыі цярпімасці да карупцыі і гвалту ў дачыненні да журналістаў, змагароў за правы чалавека і тых, хто кідае выклік пуцінізму», - піша былы міністр.

«Еўрапейскі парламент выказаў падтрымку прыняццю аналагічнага еўрапейскага закона, але першымі такія законы павінны прыняць усе дзяржавы-чальцы Еўразвяза. Французскія парламентарыі маглі б узяць на сябе ініцыятыву? У адказ на расейскі пашпарт, прадстаўлены Жэрару Дэпардзье, Нацыянальны Сход мог бы прагаласаваць за закон, які забараняе ўезд у Францыю асоб, якія маюць дачыненне да смерці Магніцкага?» - пытаецца экс-міністр.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках