29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Сёння ў Беларусі выбараў няма

37
Віталь Рымашэўскі: Сёння ў Беларусі выбараў няма

Зараз няма сэнсу гаварыць пра адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі 16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

Паводле яго слоў, спачатку павінны быць сфармуляваныя патрабаванні да ўлады, пры выкананні якіх апазіцыя ўдзельнічала б у выбарах. «Сёння выбараў у Беларусі няма. Калі нехта лічыць, што Лукашэнка мае права ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, то нам з імі не па дарозе», - сказаў Рымашэўскі.

Палітык адзначыў, што ў БХД паступае шмат прапаноў, якія тычацца прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. «Наша стратэгія - давайце рабіць сумесныя праграмы па абароне правоў беларусаў. Адзінства магчыма толькі ў сумеснай працы», - лічыць ён.

На думку Рымашэўскага, апазіцыі «не трэба ўжо ў 2013 годзе ўдзельнічаць у хлусні беларусаў, што ў краіне ў 2015 годзе адбудуцца выбары». Пры гэтым ён назваў паспяховай кампанію па байкоту парламенцкіх выбараў, якую праводзілі ў 2012 годзе БХД і шэраг іншых апазіцыйных структур.

Рымашэўскі таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час БХД правядзе кансультацыі з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй, мэта якіх - выпрацоўка сумесных дзеянняў. Затым БХД плануе правесці кансультацыі з незалежнымі прафсаюзнымі арганізацыямі, іншымі структурамі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках