26 красавiка 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарам Літвы ў Менску можа стаць Эвалдас Ігнатавічус

Амбасадарам Літвы ў Менску можа стаць Эвалдас Ігнатавічус

Былога віцэ-міністра замежных спраў Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса прапануюць прызначыць на пасаду кіраўніка амбасады Літвы ў Беларусі.

У сераду яго кандыдатуру ўхваліў парламенцкі Камітэт па замежных справах (КЗС).

Цяпер абавязкі часовага паверанага ў справах амбасады ў Менску займае Йонас Даніляўскас. Пост амбасадара застаецца свабодным з пачатку снежня, калі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ адклікала з гэтай пасады Лінаса Лінкявічуса. Ён прызначаны міністрам замежных спраў, піша ru.delfi.lt.

Ігнатавічус працуе ў МЗС з 1991 года. Раней ён быў дарадцам амбасады Літвы ў Польшчы, загадчыкам аддзела МЗС па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, генеральным консулам у Калінінградскай вобласці, амбасадарам у Германіі.

Віцэ-міністрам ён быў двойчы - у 2001-2002 і 2009-2012 гадах, а таксама быў дзяржаўным сакратаром, сакратаром МЗС.

Амбасадараў у Літве прызначае і вызваляе ад абавязкаў прэзідэнт па прапанове ўрада і з адабрэння КЗС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках